Надзвычайныя прыгоды хамяка

Sep 29, 2012 01:26

Вельмі цікавая гісторыя адбылася ў маіх бацькоў і брата. Той хамяк, што мы яму прэзентавалі на дзень нараджэння, 11 верасня збег са сваёй клеткі. Адбылося гэта пасля таго, як з вёскі Тарас прывёз апілак і засыпаў іх у жытло Фросі. Апілкі былі свежыя, хамячыха адразу пачала хвалявацца, бегаць туды-сюды, а ноччу збегла. Збегла з зачыненай клеткі. Адзіны магчыма варыянт пабега - яна праціснулася скрозь жалезныя дубцы. Гэта нават уявіць складана, асабліва, улічваючы ёйныя памеры і форму, аднак апілкі не пакінулі ёй іншага выйсця. Мы аблазілі ўсю кватэру, аднак так і не знайшлі яе. Потым праз некалькі дзён маці сказала, што ноччу бачыла нешта падобнае на хамяка на кухні. Зрабілі для яе кармушку, здаецца, ежа знікала, аднак пасля гэтага яе не бачылі. Нават паставілі побач яе любімую хатку, дзе яна амаль заўсёды сядзела падчас жыцця ў клетцы. Ніякай рэакцыі. А хутка перастала знікаць ежа. І кармушку прыбралі прэч, змірыўшыся з тым, што Фрося альбо сыйшла кудысьці, альбо проста памерла. І вось учора ўжо, 28 верасня, маці паведаміла, што хамяк знайшоўся. Здалася. Сама выйшла "з паднятымі лапкамі і папрасілася ў клетку". Цікава, дзе яна хавалася ўсе гэтыя 16 дзён? Хатнія жывёлы - гэтая сапраўды нейкае цуда. Столькі прыгод з імі!

Тарас, жывёлы, прыгоды, сям'я

Previous post Next post
Up