Цырк

Sep 08, 2012 10:55

Здаецца, учора я ўпершыню ў жыцці наведаў цырк. Да нас у Магілеў у чарговы раз прыкаціла "шапіто", на гэты раз з Кіева. Пасля доўгіх ваганняў узялі квіткі і схадзілі. Што сказаць? Пэўна, узрост ужо не той. Большасць праграмы разлічана на дзяцей, і мы, як ні намагаліся, у вобраз не ўвайшлі. Спадабаліся акрабаты, малпы ды сабакі. "Шапіто", канешне, своеасаблівы цырк.
А як усё адбываецца, напрыклад, у Мінскім цырку?

адкрыцьці, цырк, мы

Previous post Next post
Up