Aug 31, 2012 23:58
Быць свядомым тутэйшым - справа надта складаная. Ім лёгка стаць, ды застацца надзвычай цяжка. Я не зайдрошчу тым, хто займаецца справай "беларушчыны". Фактычна, я таксама маю некаторае дачыненне да беларушчыны, і ў мяне нярэдка бываюць складаныя псіхалагічныя станы і сітуацыі з гэтай нагоды. Калі ты сапраўды апантаны беларушчынай, то прыйдзе абавязкова момант, калі ты адчуеш адчай, калі ты падумаеш, што займаешся нікому не патрэбнай справай, што столькі цяжкасцяў на шляху быць не можа. І ў цябе на нейкі момант прападае жаданне займацца гэтай справай. Аднак праз нейкі час настане момант, калі ты з новай сілай возьмешся за старое, каб зноў даказваць адваротнае і змагацца за "беларушчыну". З новай і новай сілай. Вось так і знаходзішся між молатам і кавадлам, між адчаем і верай, апантаны і блізкі да вар'яцтва. Можа, так выхоўваюцца лідары, а можа вар'яты ды самазабойцы. Кожны дасі свой адказ на гэтае пытанне.
беларушчына,
цяжкасьці,
тутэйшасьць