Aug 20, 2012 11:17
Там, дзе стан свой раскінуў бацька-Дняпро,
Дасканалы ў пачуццях і велічы,
Дзе ў хвалях ягоных зіхцее святло,
Разліваецца воля па келіхах;
Там, дзе некалькі крокаў да Чорнага мора,
На абсягах блакіту бязмежнага,
Дзе лагодна ўначы пасміхаюцца зоры,
Бездакорныя ды бязгрэшныя;
Там, дзе час не зважае да нейкіх законаў,
А жыццё ўсімі фарбамі граецца…
Там сябе адкрываеш, знаходзіш па-новай,
Бачыш, як ўсё наўкол змяняецца.
Там наўпрост скрозь далоні цячэ свабода,
Сэрца з грудзяў просіцца вонкі,
А па венах бягуць няведамым кодам
Сэнс і шчасце нібы наўздагонкі.
15-16 жніўня 2012 Днепрапятроўск
падарожжы,
творчасьць,
вершы