Jul 09, 2012 18:11
У сераду мінулую ў другі раз за сваё існаванне страціў банкаўскую картку. Дакладней, забыўся ў інфакіёску пад кватэрай бацькоў, напэўна, шчаслівы ад таго, што нарэшце выдалі адпускныя. А пасля гэтага спакойна ўкаціў у Чачэвічы, дзе толькі познім вечарам, рыхтуючы грошы да Чарнігава, не знайшоў картку. Нават заблакаваць яе з першага разу не атрымалася, бо не памятаў кодавае слова. Дзякуй небу, потым успомніў. На выходных філіял, дзе знаходзіцца той кіёск, не працуе, таму картку атрымалася забраць толькі сёння. Але самым складаным аказалася разблакаваць яе. Доўгі час я не мог дазваніцца ў сервісны цэнтр, было пастаянна занята. Прыйшлося лезці на сайт беларусбанка, дзе я ўлез у нейкі анлайн-памочнік, дзе нейкая Светлана пачала мне расказваць розныя рэчы. Аказваецца, гэты сервісны цэнтр, нумар якога можна прачытаць ззаду кожнай карткі, толькі адзін на тэрыторыі нашай краіны, і працуе ён з карткамі ўсіх банкаў. Ну вядома, што туды днём не датэлефанавацца. Гэта ж трэба дадумацца! А больш ніякіх спосабаў блакаваць і наадварот няма. Праз якую гадзіну безлічна ціскаючы на "паўтор" я ўсё ж датэлефанаваўся туды. Праўда, яшчэ хвілін пяць з трубкай ля вуха сядзеў і чакаў аператара. Вось ў нас усё такім чынам. Усё для людзей. Гэта я з хатняга тэліў, а калі б сотавага прыйшлося? Няўжо такі банк-гігант не можа займець сабе свой сервісны цэнтр? Шкада, што ў сотавых аператараў такога няма, вось весела б было.
забыццё,
краіна,
маразм,
я