Jun 08, 2012 13:34
На момант наведаўшы горад, можна заўважыць шмат цікавых рэчаў. Ну напрыклад, у маёй цырульні людзям, якія чакаюць сваёй чаргі, прапануецца пачытаць замест модных часопісаў ... "Нашу Ніву". Зайшоўшы ў тутэшую Меку - Еўраопт - пасярод працоўнага дню, ужо не здзіўляешся ні даўжэзным чэргам, ні тым, што некаторыя за раз выкладваюць тут па 700 тысяч рублёў. Ну і нарэшце, здаецца, пачынаецца лета. Яго мы будзем сустракаць у Чачэвічах, як і мае 23 гады. Паспець бы за часам!
час,
людзі,
заўвагі,
краіна,
дні