May 28, 2012 16:49
Вось і звазіў я Кацю ў Чачэвічы. Першы раз за гэты год яна выехала з Магілева, першы раз у жыцці пабывала там, дзе прайшло маё дзяцінства. Час, канешне, не самы лепшы, бо нас ледзьве ўшчэнт не згрызлі мошкі ды камары, аднак пачатак зроблены. Пазнаёмілася з маім дзядуляй, які, трэба сказаць, знатна павесяліў яе рознымі гісторыямі; памылася ў лазні, якая таксама ледзьве не даканала мяне сваёй гарачынёй; палюбавалася нашай аграсядзібай. Было цікава. Адно, што я на рыбалку так і не схадзіў. Каця паабяцала, што праз нейкі час выбярэмся на тыдзень, таму будзе час і на рыбалку, і на іншыя рэчы. Чачэвічы - гэта Эдэм, да якога ўсяго 53 кіламетры. Трэба бываць там часцей :).
Тым больш, нашы рыбы і не заўважылі гэтых двух дзён.
падарожжы,
Каця,
Чачэвічы,
адпачынак,
радасьць