May 20, 2012 19:50
Беларускае піва ўжо даражэй за расійскае.
Каця ў гэтым годзе не пакідала межы Магілева.
За пяць месяцаў мой заробак не падрос ні на рубель.
Якасць атракцыёнаў у Магілеве ніяк не адпавядае іх кошту.
Складаны выбар: альбо квіток у кіно/тэатр альбо 3 хвіліны на "супер-8" у парку атракцыёнаў.
Дняпро ў гэтым годзе шыкоўны. Такога разліву я яшчэ не бачыў на сваім вяку.
Невядома, што лягчэй: пісаць студэнтам эсэ ці правяраць іх выкладчыкам.
Беларускія клубніцы каштуюць 100 тысяч, а нашыя таматы даражэйшыя за іспанскія.
Ваду гарачую адключылі, аднак лічыльнік круціць і за халодную.
думкі,
навакольле,
факты,
жыцьцё