Новыя рэкруты

May 15, 2012 09:50

Наш акварыум расце, і вось ягоныя новыя "рэкруты".


Read more... )

акварыум, жывёлы, навакольле, новае

Leave a comment

makoto_bel May 15 2012, 07:43:37 UTC
ооо ну трымайцеся) калі ёсць гупі, то ўжо можна рыхтаваць маленькі сачок і трохлітровы слоік - бо ўласных малькоў яны жаруць

Reply

dzenik_kravina May 15 2012, 13:32:32 UTC
з 4-х за суткі застаўся адзін...астатнія чамусьці здохлі. І прыхапілі з сабой барбуса аднаго. Кашмар нейкі.

Reply

makoto_bel May 15 2012, 13:41:54 UTC
насамрэч, звычайная справа. асабліва калі бралі ў дзяржаўнай краме. каб такога не паўтаралася, можна спачатку садзіць новых рыбак у вялікі слоік недзе на тыдзень і назіраць за імі. а яшчэ барбусы даволі бойкія таварышы, могуць ганяць драбнейшых рыб і абгрызаць ім хвасты і плаўнікі
для прафілактыкі можна дадаць у ваду http://ru.wikipedia.org/wiki/Метиленовый_синий

Reply

dzenik_kravina May 15 2012, 14:00:26 UTC
А чаго яны дохнуць увогуле? За два тыдні ніхто не здох, а тут за дзень чатыры адразу, з якіх тры толькі ўчора былі набытыя. А яшчэ ў нашай рыбкі залатой плаўнікі чарнеюць, не ведаеш, з-за чаго?

Reply

makoto_bel May 15 2012, 14:03:03 UTC
пэўна, нейкія хворыя былі навічкі.
залатыя ўвогуле вельмі капрызныя, лепш з імі не звязвацца. чарнеюць - хутчэй за ўсё гніюць, а чаго фіг іх ведае. можа іншыя рыбы паабгрызалі, а можа вада не такая як трэба.
а на колькі літраў акварыюм?

Reply

dzenik_kravina May 15 2012, 14:19:50 UTC
на 58. Вось толькі што апошні гупі здох. Я яго выняў, пасадзіў у банку, ён панасіўся - і на дно. Так і сканаў.

Reply

makoto_bel May 15 2012, 14:24:53 UTC
надта не спяшайся набываць рыбак. а то ім цесна будзе. чым корміш?

Reply

dzenik_kravina May 15 2012, 14:44:58 UTC
Спачатку чыпсамі кармілі. Зараз яшчэ матылём.

Reply

makoto_bel May 15 2012, 14:53:27 UTC
можа я і рэтраград, але чыпсы... хм. мой бацька мне б галаву за такое адкруціў)
інфекцыя можа быць і ў матылі таксама. а яшчэ разам з чарвякамі магло трапіць яшчэ фіг ведае што. корм трэба чаргаваць. з сухіх нармальныя дафнія і гамарус. часта і шмат карміць таксама нельга. корм застаецца і ад яго скісае вада. сомік і слімакі гэта добра, але глядзі, каб слімакі надта не распладзіліся, калі іх шмат, рыбы таксама хварэюць
м... нічога, што я тут разыйшлася?)
наш акварыюм на 300 з нечым


... )

Reply

dzenik_kravina May 15 2012, 15:21:22 UTC
Нічога сабе жывеце) Я ледзьве ўгаварыў Кацю на 58 літраў. Даўно ў цябе акварыум?

Reply

makoto_bel May 15 2012, 15:35:08 UTC
гэты вялізны набылі паўтара гады таму) а ўвогуле рыбкі ў нас колькі сябе памятаю)
ад чыпсаў раю адмовіцца

Reply

dzenik_kravina May 15 2012, 16:25:35 UTC
Зараз адкачваем ваду. Усіх рыб пасадзім на карантым у банкі.

Reply

makoto_bel May 15 2012, 16:28:44 UTC
памыйце добра акварыюм і можна ў банкі сінькі той капнуць. каб ачысціць рыбак ад шкодных мікробаў. а яшчэ ня ўсе рыбкі міжсобку ўжываюцца

Reply

dzenik_kravina May 15 2012, 16:51:01 UTC
А дзе сіньку ўзяць?) Ну мы толькі недрапежных набываем.

Reply

makoto_bel May 15 2012, 16:53:11 UTC
ды справа не ў драпежнасці) тыя ж барбусы любяць сябе гаспадарамі паказваць)
сіньку спытай у аптэцы. тата яшчэ раіць паспрабаваць трипафлавин - нейкая жоўтая фігня)

Reply

dzenik_kravina May 15 2012, 17:13:12 UTC
Ну ў нас яны былі мірныя. І чарапах быў мірны. Хаця я вось аднаго не разумею, чаму здох барбус-дзяўчынка, а другі жывы-цэлы.

Reply


Leave a comment

Up