Трагедыя

May 05, 2012 16:56

Сёння ў нас з Кацяй адбылася сапраўдная трагедыя. Памёр наш чарапашка Баніфацый... Раніцай я ўстаў, падыйшоў да акварыума і не знайшоў яго на звычайным месцы. Я адразу захваляваўся, зняў крышку і толькі тады ўбачыў, што ён знаходзіцца пад вадой паміж фільтрам і сценкай. Ледзьве выцягнуў яго адтуль. Невядома, што адбылося. Можа, ён застраў і задыхнуўся, можа яму не хапіла паветра, бо ўчора Каця зачыніла тую маленькую крышачку на акварыуме, праз якую можна кідаць корм, каб не халодзілася вада, а можа, захварэў. Гэтага мы ўжо ніколі не спазнаем. Як сказаў пра чарапашку Каці, дык яе было не стрымаць. За гэтыя два з паловай тыдні яна так яго палюбіла, так песціла, і вось зараз - такое. Я яе такой ніколі не бачыў, яна амаль гадзіну праплакала. Мне і самому было складана стрымацца. А яна ўсё вінаваціць сябе. А рыбам хоць бы што, плаваюць сабе. Вось такая іронія: мы баяліся за рыбак, а загінуў чарапашка... Завярнулі мы чарапашку ў хустачку і пахавалі каля Дняпра. R.I.P

акварыум, трагедыі, жывёлы, існаваньне, сум

Previous post Next post
Up