Учора наш акварыум, наш марскі домік атрымаў чарговае папаўненне - мы набылі два суматранскіх барбуса і адну камету. Набылі з рызыкай, бо, як вядома, чырвонавухая чарапаха істота драпежная, і не рэкамендуецца саджаць побач з ёй рыбак, якія самі не драпежнікі. Аднак за больш чым суткі нічога не здарылася. Баніфацый, праўда, спачатку афігеў ад такой кампаніі, пужаўся новых жыхароў дома, нярвова плаваў з кута ў кут, аднак зараз асвоіўся. І жывуць яны зараз учатырох. Хутка трэба яшчэ кагосьці туды падсадзіць.
Гэта барбус
А вось камета, яна ж - залатая рыбка.