Акварыум

Apr 25, 2012 13:42

У нядзелю скончылі эпапею з набыццём акварыума. Заплацілі 380 тысяч і набылі яшчэ чарапаху. Вечарам у суботу ў мяне ўзнікла пытанне, а ці не будзе гэтая чарапаха жраць рыбак? Каця начыталася пра яе і сказала, што як пашанцуе. Але потым пачала сумаваць, што, відаць, прыйдзецца абыйціся без чарапашкі. Чарапашке гэтай яна загадзя прыдумала імя - "Баніфацый". Так хвалявалася, што ноччу спаць не магла і прачнулася ў шэсць раніцы.
Аднак чарапашку мы набылі. Занеслі акварыум дадому, ёмкасць з чарапахай паставілі на вакно і паехалі з Арцёмам у Чачэвічы. Каця потым прыйшла, уладкавала акварыум як трэба, паклала грунт, аднак чарапашку туды вырашыла не садзіць. Вечарам, значыць, тэлефануе і крычыць у трубку, што чарапашка знікла. Яны з сяброўкай выйшлі ў краму, а калі вярнуліся, дык чарапахі ў ёмкасці не было. А гэта значыць,што яна нейкім чынам спрыгнула з вышыні ў метр і збегла кудысці. Яны ўсё аблазілі, Каця ледзьве не плакалі ад крыўды, бо баялася, што Баніфацый здохне без вады. А потым у дванаццаць ночы тэлефануе і кажа, што знайшоўся, у самым дальнім куце пад ложкам. І не здох. З таго часу яна яго на паверхні не пакідае, толькі ў акварыуме. Чарапах гэта нахабны стаў, лянотны, важны. Ну вядома, цэлы акварыум ягоны. Пакуль што.



акварыум, жывёлы, навакольле, сьмешнае

Previous post Next post
Up