Пераезд

Mar 05, 2012 00:03

Усё. 95% патрэбных рэчаў перавезена, заўтра будзе першая ноч на новым месцы, у новай кватэры. Гэтае сапраўды адбылося: я пераязжаю ад бацькоў, з шыкоўных апартаментаў, на здымную кватэру, каб фарбаваць сваё існаваньне побач з каханым чалавекам і весьці самастойнае жыцьцё.
Апошнія дні я пачаў хвалявацца. Здаецца, амаль нічога не зьмяняецца. Адзін горад, можна наведвацца дадому, аднак у мяне адчуваньні, што гэткім крокам мы палім шмат мастоў. Каця дык дакладна. Ёйныя бацькі паставіліся да гэтага пераезда ну зусім неспакойна і нярвова. Нібыта яна зьнікае ці, што яшчэ больш дрэнна, памірае для іх. А мае - абсалютна нармальна, хоць і не верыла маці, што я на такое пайду. У мяне пачуцьці, што гэта вельмі сур'ёзны крок, аднак Кацю ёйныя сваякі пастаянна прымушаюць задаваць пытаньні наконт таго, ці не паспяшаліся мы. Але я ўпэўнены, што - не! У рэшце рэшт калісьці трэба пачынаць. І чым лягчэй пачнеш, тым лягчэй будзе ў будучым. Ніякіх перадумоў для нейкіх канфліктаў няма, хаця характары ў нас і розныя, аднак я думаю, што ўсё будзе добра.
Цяпер да бацькоў буду прыходзіць у госьці...

рашэньні, Каця, самастойнасьць, бацькі, дом, жыцьцё

Previous post Next post
Up