Oct 31, 2008 13:50
З серады на чацьвер хадзіў на чарговы (ужо 87!!!!!) дзень народзінаў нашага БДУ у "ВэстУорлдКлуб"))) (там так напісана), альбо, як у народзе, на шайбу. Хадзілі з аднагрупнікамі, сябрамі. Спачатку, як і патрэбна для разгону крышку выпілі, і толькі ў адзінаццаць вечара прывалакліся да клюбу. Што дзіўна, мне спадабалася. Час праляцеў незаўважна, спаць не хацелася, музыка была нармальная (хаця можна было і павесялей што-небудзь ставіць), клюб сам па сабе файны. Адзінае, што кітайцаў было зашмат, і дзяўчын прыгожых наадварот мала. Як сказаў мой сябра - па колькасьці нармальна, а вось па якасьці недабор. Гэта аднак не перашкодзіла яму палову вечара зажымацца з маёй аднагрупніцай)))я ж ні да кога асабліва не лез, спалучаў прыемнае (бесплатнае піва ад кітайцаў на нашым століку) з карысным (разьмінаючы ляшкі ды ногі на танцполе). На жаль, дз-ень народзінаў толькі раз на год. Жыве Беларусь! Жыве БДУ! Са сьвятам, радны!
дзень народзінаў,
БДУ,
шайбы