Старае новае прыемнае

Jan 16, 2012 15:26

Выходныя прайшлі выдатна. Гэта так выдатна - праводзіць час побач з дарагім і любым чалавекам. Сустрэлі стары новы год. Субота была яшчэ больш яркай. А ўчора яшчэ наведалі міні-спектакль паводле твораў Караткевіча "Выйсце крыніц". Даволі аптымістычна і ўзрушана ўсё выйшла. Але ці здольны абудзіцца гэты беларускі народ, які зараз уяўляецца нейкай кантаўскай рэччу ў сабе? Да таго ж, я канчаткова дамовіўся пра свой кінаклуб, які я буду весьці пры мясцовым ТБМ-е. Першы сеанс - 26 студзеня. Крыху пазьней будзе нешта кшталту афішы.
Дарэчы, у суботу ва універмагу мне трапілася на вочы ў прадуктовай краме бутэлька кан'яку "Метакса" сямігадовай вытрымкі. Гэткую ж мы пілі на Новы год, праўда літровую (траціна і зараз стаіць, надзейна схаваная). А там прадаецца 0,7 літра. Кошт гэтай бутэлькі - 547 тысяч рублёў. Цікава, колькі ж каштуе літровая бутэлька? Такім чынам, можна сказаць, што на сьвяточным стале адная гэтая бутэлька грэцкай "Метаксы" каштавала болей за ўсю астатнюю ежу. Ніколі яшчэ я такога дарагога алкаголя не піў у жыцьці. Хаця, на маю думку, ніводзін алкаголь такіх грошай і не каштуе. Але прыемна.

цікавае, выходныя, сьвяты, my little fox

Previous post Next post
Up