Dec 19, 2011 00:59
Чытаць па вуснах…
Што можа быць прыемней?
І слухаць сэрца, што ад шчасьця плача,
Так смак каханьня разліваецца па венах
І прымушае наўкол цуды бачыць.
Зіхцець сьвятлом так непрыстойна сьветлым,
Хавацца ў пухнасьці яе вачэй чароўных
І даганяць на белых крылах вецер,
Каб пракрычаць толькі адное слова.
І кожным ранкам прачынацца новым
З яе імём у думках і усьмешкай,
Каб гутарыць штодзень каханьня мовай
І цэлае жыцьцё ісьці па вартай сьцежцы.
15 сьнежня 2011
творчасьць,
яна,
my little fox,
каханьне,
вершы