Nov 18, 2011 00:58
Сёньня ў сувенірным адьдзеле ЦУМа знайшоў цікавую рэч. Там прадаюцца ў якасьці сувеніраў "зайчыкі" і іншыя грошы, што былі ў нас раней. Купіў сабе 5 штук - аднаго "зубра", купюру ў двесьце рублёў за 1992 год, адзін рубель 2000 года, адну тысячу рублёў 1992 года і 3 рублі 1961 года. Астатнія былі не надта прыгодныя. Дзе бяшчэ адшукаць "вавёрак" і іншых "зайцаў"?!...
памяць,
гісторыя,
Беларусь,
грошы