11.11.11

Nov 11, 2011 00:27

А сёньня чарговы канец сьвету,
І самы час, каб зьбіраць камяні,
Пакуль нешта не накрые гэту планету
Суплётам лічбаў бяздушных і нас саміх.

А сёньня чарговая порцыя страху,
І ранкам так цяжка расплюшчыць вочы,
Апошні дзень трэба жыць з размахам
Да самай глыбокай апошняй ночы.

А сёньня чарговая грозная дата,
Каб слушна праслухаць усе прагнозы,
Набраць тэлефон свайго адваката,
Пакінуць запіску і ўвесьці дозу.

Не, сёньня дакладна канец сьвету,
Нам трэба заўсёды ў штосьці верыць,
І можа, тады мы сустрэнем лета
Ва ўзросьце, які амаль не вымерыць.

11.11.11 (с)

думкі, ноч, творчасьць, канец, вершы

Previous post Next post
Up