Суботняя раніца

Oct 18, 2008 12:07

Сёньня прыйшлося прачнуцца а палове на сёмую...і гэта ведаючы, што на пары (-у-) ехаць толькі ў дзевяць...а ўся справа ў тым, што мой сусед вырашыў паганяцца за прусакамі...ды так паганяцца, што абавязкова ўсіх пабудзіць))скінуў ліхтар, гэта выклікала нейкую рэакцыю электрычную, і амаль над галавою у мяне затрашчала рэзетка...зашыпела як зьмяя..я падскочыў, выцягнуў адтуль усе штэпселі ад граху падалей...а потым мы дваццаць хвілін думалі, што рабіць..электрык будзе толькі ў панядзелак, а ў нас тут такая фігня...карацей кажучы, калі ўключаеш удліняльнік на другой рэзетцы, пачынае шыпець мая...прычым страшна...вось блін
а яшчэ сон мой парушылі...прусакі з суседам))

субота, пакой, суседзі, раніца, прусакі

Previous post Next post
Up