Oct 07, 2011 15:47
Жыцьцё - гэта бясконцае падарожжа, гэта бесперапынная зьмена твайго сацыяльнага становішча і сацыяльнага навакольля. Не ўсе зьмены цалкам прымальныя, аднак гэта жыцьцё. Той вакуум, які ўтварыўся ў маім жыцьці пасля сканчэньня БДУ, пасля высяленьня з інтэрната і ад'езда з Менска, вельмі цяжка запоўніць адэкватна і станоўча. Яго, можна сказаць, запоўніць немагчыма, бо у адзін момант амаль усе сябры, знаёмыя апынуліся ў адным, другім, трэцім горадзе, а я ў чацьвёртым. Нават на пятым курсе, калі ва універсітэт мы хадзілі рэдка, мы былі адным цэлым. Нават інтэрнат, з якім не заўсёды зьвязаны прыемныя пачуьці, быў важнай сьферай маёй жыцьцядзейнасьці. І часам гэтая пустэча навальваецца на мяне, рукі цягнуцца да тэлефона, але мне чамусьці падаецца, што я не павінен так сябе паводзіць. Накрывае бездань успамінаў, цэлыя кавалкі памяці бягуць перад вачыма, пачуцьці напаўняюць артэрыі і вены. Была школа, потым ліцэй, зараз - універсітэт. І так будзе надалей. Аднак гэта цяжка прыняць як дзейснае. Цікава, мае аднагрупнікі, суседзі адчуваюць што-небудзь такое?
Фотаздымкі, відэафайлы, канспекты...Прорва памяці, што застанецца назаўсёды. Ды і зрэшты толькі 200 кіламетраў, і трэба проста прымусіць сябе паехаць. Год таму пра гэта не задумваўся нават, а зараз гэта становіцца крыху марай. Які ж я бываю сентыментальны самотнай восеньню, што нясе стомленае, змакрэлае лісьце па вулках і прасторах сонных гарадоў, прымушаючы нас задумвацца аб тым, што так хвалюе шумны апарат пасярод грудзяў. Але бываюць вакуумы, які вельмі складана запоўніць.
памяць,
думкі,
БДУ,
Менск,
успамін,
восень