Ужо і топ-мадэлі жадаюць гуляць у футбол. Харвацкі футбольны клуб «Славен» жадае заявіць у свой склад мясцовую спявачку і мадэль часопіса Playboy Нівес Цэльзіус. Яна павінна выйсці на поле падчас гульні каманды супраць ФК «Заграб». Гэта элітны дывізіён мужчынскага чэмпіёната краіны па футболе. Кіраўніцтва Харвацкай футбольнай федэрацыі шукае хоць адзін пункт рэгламента, які б мог бы забараніць Цэльзіус гуляць. Вядома, што ў стартавым складзе дзяўчына не выйдзе, але трэнер паабяцаў выпусціць яе на замену.
Заяўка мадэлькі выклікала шалёны ажыятаж у заўзятарскім асяроддзі. Амаль усе білеты на гульню раскупленыя.
Нівес Цэльзіус з’яўлецца жонкай харвацкага футбаліста афінскага АЕКа Дзіна Дрпіча. Дзяўчына вядомая поўнай адсутнасцю комплексаў.
Пасля гістарычнай перамогі харватаў над англічанамі Нівес з мужам заняліся сэксам проста ў цэнтральным коле заграбскага стадыёна «Максімір».
Нівес нядаўна таксама надрукавала кнігу «У ложку з Крыштыяну», дзе падрабязна апісала свае сувязі з футбалістамі.
Як на маю думку, дык выдатны піяр-ход. Выпускаць трэба альбо ў атаку, альбо на брамку. У першым выпадку абаронцы і кіпер супернікаў не змогуць спыніць Нівес, а ў другім выпадку - форварды суперніка не здолеюць дайці да брамцы Нівес. Ну і аншлагі на стадыёне забяспечаны на кожнае гульні :) Я б на такое, прынамсі, і сам паглядзеў. Дарэчы, помніцца, першым да такога якраз я і дадумаўся, калі ў пазамінулым годзе заявіў за нашу каманду на ФФСН аднагрупніцу Волю :)
За матэрыял дзякуй www.nn.by