Маршрут

Jul 06, 2011 02:33

 Сёньня ўжо серада, а такім чынам, ужо заўтра, 7 ліпеня, у 23.58 пачынаецца мая новая вандроўка. Мы плануем пракаціцца па Украіне, а менавіта па Валынскай, Львоўскай, Івана-Франкоўскай вабласьцях, а там ужо як атрымаецца. Нас чатыры чалавекі - я, Арцём, Дзяніс ды Аляксандзер. Якраз на чатырохмясцовы намёт.
Пакуль што прыкладны маршрут выглядае так: Магілеў (Менск) - Берасьце - Ковель - Луцк -Дубна - Львоў - Івана-Франкоўск (дарэчы, мая радзіма) - Ярэмчэ - Мікулічын - Варахта - г.Гаверла. Планаў вельмі шмат, галоўнае, каб ногі не падкачалі:) Ну і эканоміць прыйдзецца, само сабой.
За тыдзень трэба пасьпець. Можа, і ў Беларусі што зьменіцца за гэты час...

сябры, падарожжы, планы, Украіна, горы, вандроўкі, падрыхтоўка, Карпаты, маршрут

Previous post Next post
Up