****

Jul 06, 2011 00:19

Як паведамляе http://www.svaboda.org, нямецкія выданьні напісалі пра кур’ёз, які здарыўся на тэлеканале ZDF, падчас вяшчаньня на тэрыторыі фэдэральнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Працяглы час на тэлеэкранах стаяў стоп-кадар з выявай беларускага прэзыдэнта на парадзе 3 ліпеня. Абураныя гледачы званілі ў рэдакцыю і пыталіся, чаму тэлеканал паказвае ім Гітлера.
Прэсавы сакратар ZDF патлумачыў непаразуменьне праблемамі з электрычнасьцю - упала напружаньне. Адказны прадстаўнік тэлеканалу папрасіў у гледачоў прабачэньня за тэхнічныя непаладкі.


рэжым, гісторыя, падабенства, АГЛ

Previous post Next post
Up