СПБ vs "Наша Ніва"

Jul 02, 2011 15:00

 "Як толькі быў утвораны Саюз пісьменнікаў Беларусі, русафобы ды іншыя радыкальныя культураасветнікі, супрацоўнікі розных замежных радыёхваляў пачалі шальмаванне ідэі і праграм створанага саюза, асабліва накінуліся на старшыню М.Чаргінца, грэбліва так заўсёды называючы “гэнерал”, “сенатар”, “пагромшчык беларускай літаратуры”. Мы чакалі, што гэты ( Read more... )

Беларусь, культура, сьмешнае, маразм

Leave a comment

alex_poetry July 2 2011, 12:28:58 UTC
На пана Міхася наехалі дарма - ужо за складанне "Галасоў з-за небакраю" і "Красы і сілы" яму можна помнік ставіць.

Сёння па праграме нават Я.Купалу і Я.Коласа вывучаюць меньш за У.Караткевіча. А ці правільна гэта?
Правільна.

таленавітых паэтаў... Т.Гусачэнкі, Р.Сакалоўскага, Т.Лейкі
Ось, халера, хто ўсе гэтыя людзі?!

Хаця агульная думка правільная - пакрысе трэба мяняцца. Толькі вектар не ў той бок накіраваны.

Reply

vitaly68 July 2 2011, 17:40:20 UTC
>> Сёння па праграме нават Я.Купалу і Я.Коласа вывучаюць меньш за У.Караткевіча. А ці правільна гэта?
Правільна.
Чаму ты лічыш, што гэта правільна?

>> таленавітых паэтаў... Т.Гусачэнкі, Р.Сакалоўскага, Т.Лейкі
Ось, халера, хто ўсе гэтыя людзі?!
Вось і беларускія школьнікі іх таксама ня ведаюць)

Reply

dzenik_kravina July 2 2011, 18:39:16 UTC
там хапае звышталенавітых паэтаў, праўда, толькі на паперцы.

Reply

alex_poetry July 3 2011, 11:21:48 UTC
Чаму лічу правільным? Усё даволі проста. Мне асабіста здаецца, што школьная праграма па літаратуры мусіць быць храналагічна больш-менш блізкай да сучаснасці. Канечне, класікаў вывучаць трэба, першыя гады літаратурнай адукацыі без класікі немагчымыя. Але ж калі не ісці далей, спачатку у 60-70-ыя гады (Караткевіч, Барадулін), далей у 80-90-ыя (Шніп, Сыс, Арлоў) і ў наш час, то ў школьнікаў будзе толькі замацоўвацца стэрэатып, што беларуская літаратура - гэта нешта такое пра вайну і вёску, што нічога цікавага і сучаснага ў ёй няма і г.д. Таму трэба крыху мяняць шкалу часу. Без гвалту, натуральна.

Reply

dzenik_kravina July 3 2011, 12:36:00 UTC
Проста трэба болей часу даваць на вывучэньне беларускай літаратуры. Тады можна паспець пазнаёміцца з усімі творцамі ў роўным маштабе.

Reply

alex_poetry July 3 2011, 12:40:27 UTC
Асабіста я быў бы толькі за. Але ж я нічога не вырашаю.

Reply

dzenik_kravina July 3 2011, 12:41:53 UTC
вось і я, і людзі маіх думак нічога не вырашаюць. А "чаргінцы" вырашаюць(

Reply

alex_poetry July 3 2011, 12:49:13 UTC
Чаргінцы - прыстасаванцы. Калі Лукашэнка пачне ліберальнічаць, каб наладзіць стасункі з Еўропай, генерал першым стане ў шэрагі прыхільнікаў Еўрасаюзу разам са сваімі калегамі. Калі раптам Лукашэнка захоча праз Мінадукацыі павялічыць колькасць гадзін па беларускай літаратуры ў школах, "чаргінцы" выгукнуць "ура". Калі б усё залежала толькі ад такіх людзей, было бы прасцей, я думаю.

Reply

dzenik_kravina July 3 2011, 14:32:33 UTC
"як ёсьць, так ёсьць", на жаль

Reply

vitaly68 July 3 2011, 15:19:48 UTC
Вы так добра ведаеце таварыша Чаргінца?

Reply

alex_poetry July 3 2011, 15:35:16 UTC
На вялікі жаль, магу меркаваць толькі па яго выказваннях у СМІ. Таму магу памыляцца.

Reply

vitaly68 July 3 2011, 15:15:53 UTC
Шануючы ўсіх пазначаных вышэй аўтараў, хачу ўсё-ж запытацца: што-ж такога сучаснага знойдуць беларускія школьнікі ў творах Караткевіча, Барадуліна, Шніпа, Сыса, Арлова?

Reply

alex_poetry July 3 2011, 15:49:15 UTC
Пра "знойдуць сучаснага" я і не казаў, у Арлова, напрыклад, асноўны жанр творчасці - гістарычная проза, часам з пэўным адсоткам фэнтэзі. Але ж у дадзеным выпадку храналагічнае набліжэнне да сучаснасці - гэта яшчэ і піяр-ход, патрэбны для паказу навучэнцам працэсаў развіцця айчыннай літаратуры. Важна, каб яны дакладна ўсведамлялі, што беларуская літаратура не спынілася на паваеннай і пасляваеннай прозе, што развіваюцца традыцыі гістарычнага апавядання, гарадской лірыкі і г.д.

Reply

dzenik_kravina July 3 2011, 16:29:22 UTC
На жаль, уся вартая сучасная літаратура знаходзіцца ў апазіцыі да ўлады, таму яна ніколі не з'явіцца ў кніжках...пакуль краінай правіць гэтая ўлада

Reply

dzenik_kravina July 2 2011, 18:38:18 UTC
Гэта СПБ трэба змяняцца, імха. Чаргінец - галоўны "вычварэнец" сучаснага культурнага жыцьця Беларусі.

Reply

alex_poetry July 3 2011, 11:29:29 UTC
І СПБ таксама трэ'. Рух мусіць быць двухбаковым. Нічога кепскага ў існаванні праўладнага СП няма. А вось тое, што частка ягоных чальцоў займае адкрытую антыбеларускую пазіцыю - гэта, вядома ж, блага.

Reply


Leave a comment

Up