"Мы асуджаем гвалт з боку беларускага рэжыму ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў і іх арышты, - гаворыцца ў адмысловай заяве міністра замежных спраў Швецыі Карла Більта, размешчаным сёньня на афіцыйным сайце шведскага МЗС. - Учора ўвечары ў Менску шведскі дыпламат таксама падвергнуўся гвалту. Гэта цалкам непрымальна і з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэньнем адсутнасьці ў краіне павагі да асноўных дэмакратычных правоў, пра што Швецыя і ЕС заяўлялі мноства разоў ".
Карл Більт таксама паведаміў, што "ў адказ на тое, што адбылося" сёння ў МЗС Швецыі будзе выкліканы амбасадар Беларусі ў Стакгольме.