Лапцэвіч: Мяне паставілі на калені і некалькі разоў ударылі ў жывот

Jun 16, 2011 21:45

Затрыманы ўчора падчас маўклівай акцыі ў Мінску Уладзімір Лапцэвіч распавядае пра тое, як яго збівалі міліцыянты.

Актывіст даў інтэрв'ю "Еўрарадыё":

- Ці сапраўды вас ўчора зьбілі?

- Мяне сьцягнулі з парапета, потым пацягнулі ў напрамку міліцэйскага аўтобуса, на мяне надзелі кайданкі і сталі біць у спіну. Потым выцягнулі з аўтобуса, паставілі на калені і некалькі разоў ударылі ў жывот. Пасля гэтага мяне кінулі ў міліцэйскую машыну, дзе я праляжаў каля 20 хвілін, потым да нас яшчэ трох чалавек падсадзілі і ўсіх ў Цэнтральны РАУС накіравалі. Там мы правялі тры гадзіны тварам да сцяны. Пасля гэтага, не складаючы ніякіх папер, рабілі фатаграфіі, і па адным нас пачалі адпускаць. Дзесьці каля 11 гадзін гэта адбылося.

- Сяргей Андросенка, які таксама ўчора быў збіты, паведаміў, што яму пагражалі. Ці пагражалі  вам?

- Не, менавіта пагроз мне не казалі. Але яны вельмі зьдзекваліся. Я сябе вельмі дрэнна адчуваў, сабраліся прадстаўнікі спецслужбаў і спрабавалі мяне зьняважыць, казалі: "Глядзіце, вось малпа узмакрэлая валяецца .."

- Што вы будзеце рабіць далей?

- Я дакладна не вырашыў. Але я пазнаёміўся з затрыманымі людзьмі, праз іх пазнаёміўся з праваабаронцам, і яна ўжо напісала скаргу, і мне трэба прайсці медыцынскі агляд аб зьбіцці. Напэўна, я гэта зраблю, і мы будзем падаваць скаргу ў пракуратуру (http://euroradio.by/).

палітыка, рэжым, салідарнасьць, Беларусь

Previous post Next post
Up