Click to view
Сёння прайшла прэзентацыя першага прафесійна зробленага анімацыйнага фільма, прысвечанага гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту “БудзьмаTUT” культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY.
Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.