May 17, 2011 22:09
Што тут скажаш, я сапраўды правёў цудоўныя выходныя ў Еўропе :). У пятніцу ды суботу - у Вільні, а ў нядзелю ды панядзелак - у Варшаве.
Я жыў у бізнес-гатэлі; апынуўся аўтарытэтам у вобласьці сацыялагічных даследваньняў на сваёй секцыі; пачуў ужывую Міхалка і ягоны бойс-бэнд; меў цікавую гаворку пра ЕГУ з былым студэнтам; сфатаграфаваўся дзя руху "за адмену віз для беларусаў" і атрымаў майку; заплаціў штраф-хабар ахоўніку Віленскага аўтавакзала за "хуліганства"; раніцай нядзелі апынуўся ў Варшаве; убачыў, што дзяўчыны такія ж свіньні, які і хлапцы:); паглядзеў на варшаўскія хмарачосы; пазнаёміўся з этнічнымі палякамі; пасьнедаў у кітайскай рэстарацыі ля "Мэрыёта"; паеў традыцыйнай польскай ежы; даведаўся, што крама па-польску - гэта "склеп"; убачыў дэмакратыю ў дзеяньні ....ух, і не пералічыць
І зараз зноў паганае пачуцьцё, з якім я ад'язжаў туды. Зноў чэргі перад абменьнікамі, зноў убогія вулкі і дамы, зноў зайдрасьць (выключна белая) тым, хто жыве за мяжой.
Добра, што хоць у ваенкамат зноў не цягнуць:)La vie continue
адкрыцьці,
падарожжы,
Варшава,
вандроўкі,
Вільня,
Еўропа,
радасьць,
цікава