Высновы

Apr 23, 2011 00:01

За дзень сёньняшні зрабіў некалькі высноў.
Выснова першая: усё ж чалавек можа зьмяніцца да непазнавальнасьці, і прычына гэтага - каханьне.
Выснова другая: больш за ўсё я ненавіджу такую рысу "тутэйшага" менталітэта як "панікёрства", зараз гэта праяўляецца з панікай сьвяточнай і валютнай. З-за гэтага я ненавіджу чыгуначны вакзал у Менску і абменныя пункты. Гэтая рыса можа азначаць толькі адно: нашае грамадзтва як сукупнасьць асоб знаходзіцца пад перманентным і моцным уплывам масавых стэрэатыпаў і мітаў, што можа азначаць недавер да ўлады, а таксама перавагу асабістых каштоўнасьцяў над групавымі, грамадзкімі, агульнакультурнымі. 

людзі, думкі, грамадзтва, дні

Previous post Next post
Up