Суседзі

Mar 22, 2011 21:23

Адзін сусед размаўляе ў сьне і храпіць нібыта сірэна на ўвесь пакой.
Другі сусед можна цэлы дзень не ўставаць з ложка, гуляючы ў WOW, едучы на ложку, а сьмецьце скідваючы пад яго.
Трэці сусед увогуле маскаль. З ім мы можам за некалькі сутак не сказаць ні слова адзін аднаму.
Адзін сусед ужо зусім вялікі, чалавек высокіх маральных прынцыпаў, размаўляе на сумесі матнай мовы і расейскай, дзе другая арганічна дапаўняе першую. Мае ідэяльны музычны слых, слухаючы за дзень Гуфа разам з Disturbed, ясі палачкамі нават піражкі і паліць паўсюль араматычныя палачкі, асабліва любіць іх паліць падчас прыманьня ванны. 
Другі сусед не можа нічога сабе прыгатаваць і можа сьмела заключаць спонсарскія пагадненьні з Бела-колай, Санта-Брэмарам і Лэйс, бо гэта яго кожнадзённы рацыён. І ўсьлед за старэйшым таварышам практыкуе сумесь матаў і расейскай мовы недзе ў прапорцыях 60 на 40. Вельмі ня любіць, калі  першы сусед прыходзіць з працы, адразуе дастае дыхлафос і старанна пшыкае вакол сябе і на суседа. Любіць пра ўсё даведвацца ў Гугле, нават пра тое, чаму ад Колі так ваняе.
Трэці сусед таксама вельмі любіць паўтараць за старэйшым таварышам, любіць глядзець з другім суседам "Рэальных пацаноў" і слухаць клёвыя песенькі першага суседа. Затой кладзецца у 11-12 гадзін спаць нягледзячы ні на што. А таксама любіць разам з другім суседам разглядаць укантакце профілі розных дзяўчын і ацэньваць іх па крытэру "прыгажосьць". Густы ў іх не сыходзяцца. Часам да іх далучаецца першы сусед.
Адзін сусед раніцай прачынаецца (ці прачынае астатніх) пад гучны роў сваіх калонак і пастаянна забывае выключыць кампутар, калі сыходзіць з пакою.Другі сусед звычайна ўсіх кліча канямі альбо іншымі жывёлінамі. Трэці сусед любіць суваць нос у чужыя справы і з'яўляецца ырабляльнікам плётак і мітаў.
Ну а чацьвёрты сусед - гэта я...

рэаліі, інтэрнат, суседзі, жыцьцё

Previous post Next post
Up