Сапраўднае імя: Джарэд Джозэф Лета (Jared Joseph Leto)
Рост: 1,77
Колер вачэй: Блакітны
Знак задыяка: Казярог
Дзяцінства і Юнацтва
Джарэд Лета нарадзіўся 26 снежня 1971 года ў горадзе Босэр, штат Луізіяна. У яго ёсць старэйшы брат, Шэнан, і двое малодшых зводных братоў па бацьку ад ягонага другога шлюбу.
Сваёй цягай да мастацтва Джарэд абавязаны маці, якая ўсяляк заахвочвала іх з братам. Іх маці, былая цыркавая артыстка Канстанс, працягвала гадаваць Джарэда і Шэнана пасля разводу з іх бацькам, а затым выйшла замуж паўторна.
Джарэд рос ініцыятыўным і ўпэўненым у сабе дзіцем. Ужо ў 12 ён атрымаў першую працу мыйшчыкам посуду ў маленькай закусачнай у Вірджыніі, а ў 16 гадоў ён падзарабляў швейцарам. У раннія гады свайго жыцця Джарэд часта падарожнічаў са сваёй сям'ёй. Джарэд распавёў, што яго дзядуля быў у «Паветраных войсках", таму качавы вобраз жыцця для яго сям'і быў нормай.
Адукацыя
Джарэд скончыў 10 класаў сярэдняй школы ў горадзе Н'ютан (Newton North High School), у 1989 годзе завяршыўшы вучобу ў Ліцэі Флінт Хіл (Flint Hill Preparatory), у горадзе Оактон, штат Вірджынія.
Доўгі час Джарэд захапляўся жывапісам. Пасля заканчэння каледжа ён паступіў ва Універсітэт Мастацтваў (University of the Arts) у Філадэльфіі, штат Пэнсыльванія.
Затым ён захапіўся акцёрскім майстэрствам і паступіў у Школу візуальных Мастацтваў (School of Visual Arts) у Н'ю-Ёрку, дзе спецыялізаваўся на фільмавытворчасці. Падчас навучання там Джарэд зняўся ў сваім уласным фільме «Плачучая радасць» (Crying Joy)
Музыка
Па словах Джарэда, яны з братам пачалі захапляцца музычнай творчасцю з дзяцінства. У 1998 годзе Джарэд арганізаваў групу, якая ў далейшым атрымала назву 30 Seconds to Mars. На сённяшні дзень Джарэд Лета - гітарыст і вакаліст гэтай групы, разам са сваім братам, барабаншчыкам Шэнанам, гітарыстам Тома Мілішэвічам. Басіст Мэт Вочтэр да ўсеагульнага жалю пакінуў групу 1 сакавіка 2007 года.
Група выпусціла два паўнавартасных альбома - аднайменны альбом «30 Seconds to Mars» у 2002 годзе і «A Beautiful Lie» у 2005.
Спачатку група выступала на разагрэве ў іншых каманд, але затым, у сакавіку 2006 года пачалася канцэртная праграма «Заўсёды ноч, Ніколі дзень» (Forever Night Never Day), дзе 30 Seconds to Mars былі хэдлайнерамі.
Відэа гурта «The Kill" было пастаянным удзельнікам Mtv's Elite 8. На фестывалі Mtv Video Music Awards (WMA) 2006 «The Kill» заваяваў прэмію «Mtv2 Award», а таксама атрымаў намінацыю «Лепшае рок відэа» (Best Rock Video). Потым група выпусціла новы кліп «From Yesterday», які доўжыцца трынаццаць з паловай хвілін, і з'яўляецца першым амерыканскім відэа-кліпам, які цалкам зняты на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Джарэд гэтак жа атрымаў ўзнагароду ў намінацыі «Прынц Цемры» (Prince of Darkness) на фэсце «Fuse Fangoria Chainsaw Awards» 28 кастрычніка 2006 года.
Акцёрская кар'ера
Першай па сапраўднаму сур'ёзнай роляй Джарэда ў 1994 годзе стаў Джордан Каталана, у культавым амерыканскім тэлесерыяле "Маё так званае жыццё", дзе ён гуляў разам з Клэр Дэйнс. Ужо тады Джарэд стаў ідэалам для мноства амерыканскіх дзяўчат-падлеткаў.
Пасля здымак з Алісіяй Сільвэрстоўн у 1994 годзе ў незалежным кіно «Крутыя і Дурнаватыя» (The cool & the crazy) першай роляй на вялікім экране была ў фільме How to Make An American Quilt (1995).
У 1996 вынікала праца ў фільме «Summer Fling», у якім ён гуляў адну з галоўных роляў з Крысьцінай Рычы.
У 1997 годзе Лета гуляе ролю, якая прызначалася першапачаткова Тому Крузу ў фільме «Прэфантэйна (Prefontaine), гісторыя жыцця легендарнага бягуна Стыва Прэфантэйна.
У 1998 годзе Джарэд з'явіўся ў фільме Тэрэнса Маліка «Тонкая чырвоная лінія» (The Thin Red Line) у складзе такога акцёрскага складу, як Нік Нолці, Джордж Клуні і Шон Пэн. Акрамя таго, Джарэд згуляў галоўную ролю ў «Гарадскіх легендах» (Urban Legend), адной з найбольш паспяховых экранізацый жанру Horror.
У 2000 годзе ён згуляў галоўную ролю ў фільме «Рэквіем па Мары» (Requiem for a Dream), які да гэтага часу фігуруе ў рэйтынгу лепшых фільмаў на адным з найбуйнейшых кінапарталаў ў Расіі kinopoisk.ru.
У 2004 годзе Джарэд згуляў ролю Гефесціёна у гістарычным фільме Олівера Стоўна «Аляксандар» (Alexander) разам з Колінам Фарэлам і Анджалінай Джолі.
Джарэда можна заўважыць у "Збройным бароне" (Lord of War) у якасці расейца Арлова, у "Адзінокіх сэрцах" (Lonely Hearts).Перадапошнім фільмам, дзе зняўся Джарэд стаў «Глава 27» (Chapter 27), дзе ён гуляе забойцу Джона Ленана. Цікава, што для гэтай ролі Джарэду прыйшлося значна паправіцца, практычна да поўнага непазнавання. Але затое яго падабенства з сапраўдным забойцам Ленана проста дзіўнае.
Апошні фільм Лета пакуль што - гэта "Гаспадзін Ніхто" (Mr. Nobody), дзе ён грае галоўныя ролі. Фільм неадназначны, незразумелы для абсалютнай большасці, аднак вельмі цікавы.
Вось такі ён.