"Можа, нашы перамогуць..." (с)

Feb 16, 2011 23:45

Стаю сёньня ўвечары на прыпынку, а побач разглядваюць афішы хлопчык з бацькай. Глядзяць на афішу "БАТЭ-ПСЖ", хлопчык пытае ў таты: " А што такое 17.02, а што такое 17.02?". - "Што-што, 17 лютага" - "Дык гэта ж заўтра....А можа, нашы перамогуць? Вось з такім лікам - 17:02! Альбо з такім (паказваючы на час пачатку матча)!" - "Было б нядрэнна".
Было б нядрэнна:-) Засталося чакаць крыху...

БАТЭ, надзеі, чаканьні, Ліга Еўропы, футбол

Previous post Next post
Up