Feb 14, 2011 16:54
Ці вылечыць сэрца калісьці час,
Ці будуць успаміны без шкадаваньняў?..
Сёньня з самай раніцы не даюць спакою думкі і ўспаміны. Успомнілася, між іншым, і мінулагодняе 14 лютага. Успомнілася з прыемнымі пачуцьцямі. "Безумное свидание", сардэчкі, вячэра. А потым успаміны проста нахлынуліся хвалямі і стала балюча. Успомніліся Чачэвічы...Бабруйск...нядаўняя смс-ка. Усё так супярэчліва. Сумна. Цікава, гэтыя думкі калі-небудзь забудуцца, ці мая сутнасьць не дазволіць забыць. Штосьці мне падаецца, што другі варыянт бліжэйшы да праўды. Я не хачу напружваць яе сваімі думкамі, я хачу, каб у яе было ўсё "маніфік". Яна ахвяравала сабою для мяне, рызыкавала, рабіла неверагодныя рэчы...тая раніца прымушае трымцець сэрца і зараз. Як усё няпроста ў гэтым жыцьці...
З ДНЁМ УСІХ ЗАКАХАНЫХ цябе...
дзякуй,
Аніка,
думкі,
успамін,
сэрца,
жыцьцё,
сум