Jan 15, 2011 14:44
Ну вось, сёньня, 15 студзеня 2011 году, я дэ-факта здаў сваю дзевятую, апошнюю сэсію на ФФСН БДУ.Што і казаць, сэсія была вельмі-вельмі складаная. Калі сябры мае на іншых факультэтах-універах змагаюцца за 6-7 балаў, у мяне сярэдні бал за 5 іспытаў склаў - 9,4. Чатыры іспыты зданы аўтаматам, яшчэ адзін - паўаўтаматам, бо йнакш я і не назаву гэтае дзейства. А дэ-факта таму, бо ў панядзелак трэба з'явіцца і атрымаць апошнюю "дзесятку", хаця мы спадзяваліся, што ўсё скончыцца сёньня. Прыйдзецца сядзець у Менску яшчэ тры дні...
І нашто мне гэтыя адзнакі?
адзнакі,
ФФСН,
пытаньні,
БДУ,
сэсія