"Турыст"

Jan 06, 2011 23:32

 Вярнуўся толькі што з "Аўроры", дзе глядзелі з Кацяй ды ёйнай сяброўкаю "Турыста" (The Tourist) А. Джолі і Д. Дэпа. Тупаваты такі фільм. Можна нават сказаць, што для мяне яго выратаваў адзін факт, а менавіта, выкарыстаньне ... беларускай мовы. Так-так, тут няма памылкі. У гэтым фільме ахоўнікі ангельскага ганстэра размаўляюць па-беларуску! Што цікава - акторы-та расійскія. У канцы актор Бэтані нават перакладчыка выклікае)) А так - чарговая камедыя амерыканская, дзе ў інтэрполе працуюць зусім тупыя людзі, а Дж. Дэп пакідае ўсіх з носам. Дарэчы, гульня актораў ня вельмі спадабалася. А. Джолі значна пастарэла, аднак усе і на яе такую кідаюцца. Дж. Дэп бярэ не гульнёй, а фігурай і тварам. Астатнія тупа бегаюць і робяць усё так прадказальна, што ў канцы становіцца крыўдна. Хаця пасьмяяцца ёсьць над чым - і гэта галоўнае. Але беларуская мова... гэта штосьці!Хоць і ў мове "беларускай" "мафіі".

беларушчына, кіно, пачуцьці, мова

Previous post Next post
Up