Dec 31, 2010 16:35
Пакуль ёсьць крыху часу, пакуль птушка размарожваецца, хочацца крыху расьцякціся "словам па дрэве". Вядома, 2010 год быў годам супрацьлеглым, супярэчлівым, безумоўна, ён быў годам цікавым і цудна-дзіўным, напэўна, ён быў годам расчаравальным і нечаканым, здаецца, ён быў годам вялікіх страт і вялікіх набыцьцяў. Галоўнае, што ён быў. А часу паразважаць над ім - яшчэ цэлая ноч і наступныя гады. Галоўнае, што я, ты, вы застаемся тут, на нашай беларускай зямлі, хваравіта-лагодна-сарамлівай, чароўнай сінявокай. Падзеі мінулых тыдняў не павінны штосьці зьмяняць у сьветаадчуваньні і адносінах да роднае старонкі.
Такім чынам, пастараюся канкрэтна, што датычыцца мяне:
Фільмы года: Аватар, Памятай мяне, Мяне завуць Кхан.
Музыка года: Металкор, панк-рок і транс.
Уражаньні года: Адэса, Вільня, гульня зборнай Германіі на чэмпіянаце сьвету, Плошча 19 сьнежня.
Пераправа года: Фарсіраваньне Прыпяці падчас 4-ай вандроўкі па Беларусі.
Страта года: Анічонак.
Знаходкі года: Яна, Каця, НастКа.
Вопыт года: Экзіт-поул 19 сьнежня 2010.
Расчараваньні года: растаньне з Анічонкам, выбары ў Беларусі, Затока, Канферэнцыя ў Харкаве.
Апавяданьне года: Мур Ж-П. Сартра.
Каманда года: БАТЭ.
Нечаканасьць года: Каханьне...
Верш года: "Які ж ты..."
Напітак года: Віно "Жан-Поль Шэнэ"
Праца года: Фактум-Бел
Дождж года: Лівень у Менску летам.
Задавальненьні года: Радасьць Анічонка 14 лютага, задавальненьне Яны ад Магілева, слова "кахаю" ад Каці.
Гульні года: "Football manager", "Кантра" ў інтэрнаце па сетцы, більярд з Максімам.
Колер года: Бе-чырвона-белы.
Стравы года: "Капуста" асабістага гатунку, вэнджаная курачка, вафлі Вівайлі, ракі ў Ільлічоўску.
Пачуцьцё года: стрыманы аптымізм.
Мабыць, хопіць. Пайду зашываць курачку. ДА НОВАГА ГОДУ 7,5 гадзін!
вынікі,
чаканьні,
2010,
справаздача,
Новы Год