Monster Kinder! Частка другая

Dec 27, 2010 16:10

Працяг выказваньняў маладых беларусаў...

Чытаць болей ТУТ... )

Беларусь, ідыёцтва, моладзь

Leave a comment

lynat1k December 27 2010, 14:50:37 UTC
Ніякіх слоў, толькі прыкра да слёз.
Адны і тыя ж словы ў розных фармуліроўках, перыфразы і нічога чалавечнага, толькі стандарт, сачыненне на дадзеную тэму.
Асабліва ад вершыкаў ванітуе...

Reply

dzenik_kravina December 27 2010, 14:52:28 UTC
Я гэтыя вершыкі суседзям па пакоі чытаю. Будучыя Бродзкія і Купалы((((

Reply

lynat1k December 27 2010, 14:56:55 UTC
Не дай Божа такому "Купале" стаць голасам краіны, як быў Іван Дамінікавіч, бо гэта краіна будзе ўжо зусім не Беларусь...

Reply

dzenik_kravina December 27 2010, 15:26:13 UTC
А ці зараз мы Беларусь у класічным вызначэньні таго Івана Дамінікавіча?

Reply

lynat1k December 27 2010, 15:46:08 UTC
Мабыць, крышачку яшчэ жыве Беларусь. Пакуль ёсць беларускамоўныя. Пакуль жывыя і нязгодныя тыя, хто выйшаў на Плошчу, і тыя, хто зараз ім дапамагае і спачувае. Пакуль ёсць надзея на змены...
Так хочацца на гэта спадзявацца...

Reply

dzenik_kravina December 27 2010, 15:51:48 UTC
Тады Беларусі прыкладна 15% беларускамоўных+ 30-40 % нязгодных. Плюс - за мяжой каля 3-4%.

Reply

lynat1k December 27 2010, 16:03:39 UTC
Шмат з 15% беларускамоўных уваходзяць у 30-40 % нязгодных, таму не плюс, а аб'яднанне мностваў. Тыя ж 40, ну 45 адсоткаў.
Але ж гэта амаль палова...
Вось і атрымоўваецца. Палова краіны - сінявокая Беларусь, краіна-прывід, якую амаль ніхто не бачыць і не ведае. А другая - Белоруссия, у якой усёдобра, дзе дзець больш не ведаюць і не вывучаюць гісторыю, дзе людзі не разумеюць роднай мовы і свята увераны-у-шчастлівам-будушчэм.
На Плошчы гэтыя дзве краіны перайшлі ў адкрытае супрацьстаянне, і Беларусь была аплявана, растаптана і збіта. Але ж яна засталася жывою, і калі ў беларусаў - сапраўдных беларусаў - хопіць смеласці яе выратаваць, яна будзе жыць.

Reply

dzenik_kravina December 27 2010, 16:30:13 UTC
Учора з суседам абмярковалі верагоднасьць грамадзянскай вайны) Насамрэч, уся справа ў менталітэце...У краінах Захаду людзі выходзяць на вуліцы і бастуюць пра мінімальных няблагах, а ў нас толькі па "сьвятах" у прамым і пераносным сэнсе. Але гэтаяя сітуацыя дакладна будзе месць працяг. Штосьці варухнулася...і яго больш на месца не паставіць.

Reply

lynat1k December 27 2010, 17:00:01 UTC
Адно страшна - на месца яго, канешне, не паставіць, але забіць назад цяжкім молатам рэпрэсій можна.

Reply

dzenik_kravina December 27 2010, 17:10:50 UTC
Мабыць, рэпрэсіі гэтыя выканаюць ролю рухавіка людзкой злосьці і рашучасьці.Хаця застаецца толькі чакаць. І дапамагаць тым, хто пакутуе.

Reply


Leave a comment

Up