Ці былі забітыя?

Dec 26, 2010 14:25

 Калі вярнуўся ў інтэрнат, суседзі адразу ж пачалі казаць, што, маўляў, чулі, што былі забітыя на Плошчы. А мне не было чаго адказаць, бо хто ж у нас раскажа праўду. Але зараз штосьці пачынае высьвятляцца.

У Рэдакцыю «Нашай Нівы» прыйшоў малады чалавек, які на ўмовах ананімнасці (баіцца пераследу) распавёў пра тое, як стаў сведкам збіцця чалавека групай спецназаўцаў на плошчы Незалежнасці 19 снежня.
Збітым быў мужчына сярэдняга веку, якога закатавалі настолькі, што ён страціў прытомнасць. Тады міліцыянты абступілі ахвяру, спрабавалі прывесці ў змыслы, а калі не ўдалося, кінуліся па «хуткую дапамогу». Збіты быў непрытомны, толькі цела ў яго злёгку рэфлекторна торгалася. Камяк ваты з нашатырным спіртам, які паклалі чалавеку на твар, выніку не даў. Чалавека закінулі ў хуткую, і тая працяглы час не рухалася з месца.
Канец таго самага эпізода назіраў на свае вочы адзін з рэпарцёраў «Нашай Нівы».
Ён бачыў, як адзін з амонаўцаў трымаў галаву збітага прыўзнятай, падклаўшы пад патыліцу сваю далонь. Галава торгалася. Гэта адбывалася між 23.45 і 0.00 паміж каляднай ялінай і ўваходам у метро «Плошча Леніна», ля кромкі праезнай часткі праспекта Незалежнасці. Паведамленне пра гэты эпізод было размешчанае на сайце газеты а 0.11 20 снежня.

image Click to view



Неўзабаве пасля публікацыі гэтага матэрыялу чытачы даслалі ў Рэдакцыю відэа здарэння, зробленае мабільным тэлефонам. Яго аўтар праязджаў плошчай Незалежнасці акурат у той момант, калі з «хуткай» дасталі насілкі і грузілі на іх пацярпелага. На відэа гэта можна разгледзець:

image Click to view


Так піша Наша Ніва.

Яшчэ больш страшныя дадзеныя падаюць naviny.org

"Чалавек, які пажадаў застацца ананімным, паведаміў, што 19 сьнежня 2010 года падчас пратэсту людзей супраць вынікаў выбараў, загінулі да 10 чалавек. Самае шакуючае зь гэтага ўсяго тое, што большасьць зь іх загінулі ў мэтро, а менавіта на станцыі мэтро Плошча Леніна.
Ананімны сьведка падзеяў паведамляе, што падчас штурму і разгону плошчы Незалежнасьці спэцназаўцамі ў мэтро загінулі людзі, колькасьцю да 10 чалавек.
Як гэта было? Паводле словаў ананімнага сьведкі, на станцыі мэтро Плошча Леніна было шмат людзей, якія прыехалі туды, каб трапіць на плошчу Незалежнасьці і прыняць удзел у народным пратэсьце. Каля выйсьця зь мэтро, іх чакалі спэцназаўцы і іньшыя прадстаўнікі сілавых структур зь шчытамі і дубінкамі. Спэцназаўцы пачалі піхаць і ціснуць людзей назад у мэтро. Людзі пачалі падаць уніз і таптаць адзін аднаго, пачалася паніка. Людзі тапталі адзін аднаго, так як гэта было на Нямізе ў “Дзень Піва”. Людзей было так шмат, што яны пачалі піхаць адзін аднаго. Людзі якія стаялі каля рэяк, пачалі падаць на рэйкі.
Сьведка паведамляе, што некаторыя загінулі ад току, а некаторых (пераехаў цягнік -- інфармацыя ўдакладняецца). Пасля раздаліся выстралы. Сьведка зазначае, што былі застрэляны як мінімум 4 чалавекі". Спадзяюся, што насамрэч такой жудасьці там не было...

Але як хутка мы даведаемся пра тое, што было на самой справе?

Плошча, выбары, Беларусь, кроў

Previous post Next post
Up