Крывавы прысуд

Dec 25, 2010 01:13

Ліст ад аднаго хлопчыка...

Ведай, мы ведаем, што ты не перамог,
І болей ужо нас не пераможаш,
Хопіць думаць, што ты першы й апошні, і нават Бог,
І што мы будзем цярпець заўсёды тваю рожу.

Гэтай крывёю на сьнезе сьнежня,
Ты сам падпісаў сабе прысуд,
І хай тысячы дубінак цябе выратавалі зьнешне, 
Нядоўга табе хавацца, бо хутка капут.

Баяцца свайго народа і хлусіць
Ты, зрэшты, умееш лепей за ўсё, 
Твая нібыта перамога напярэдадні года труса,
Гучыць зараз меней эфектна, чым “Сы-ходзь”.

Нас болей не тыя дзьве ці тры тысячы
П’янага, абколатага, шэрага быдла,
Нашы сьцягі ўсё больш мацнеюць і высяцца,
І ўсё больш несьцярпімай становіцца нашая крыўда.

Цябе не ўратуюць чарговыя падвышэньні зарплат,
Якія заўтра ізноў з’ядуць айчынныя цэны,
Цябе не ўратуюць суды і чэргі за краты,
Нас большае - і мы хацім пераменаў.

І калі 40 тысяч глотак ў адзіным парыве
З цьвёрдаю верай крычаць “Жыве, Беларусь!”,
Ведай, мы гатовыя, сьмелыя, мы жывыя,
І нас ужо не спыніць, колькі ня хлусь.

Цябе будуць рады бачыць у Венесуэле,
У Іране, Кітаі і нават Азербайджане,
А нашым вачам бачыць цябе абрыдла, мы перахацелі,
Нашыя сэрцы прагнуць свабоды і праўды, а не адчаю.

Нашай крывёю на сьнезе сьнежня
Ты сам падпісаў сабе прысуд…

24-25 сьнежня 2010 году.

Беларусь, творчасьць, вершы

Previous post Next post
Up