Дзьмітры Вус
Затрыманы ў ноч пасьля выбараў. Выпушчаны з КДБ пасьля пакаяннага ліста з асуджэньнем дзеяньняў іншых кандыдатаў на Плошчы. Цяпер на свабодзе.
Рыгор Кастусёў
Затрыманы на Плошчы. Пасьля інтэрвію БТ з асуджэньнем дзеяньняў іншых кандыдатаў на Плошчы адпушчаны з КДБ. Пазьней заявіў, што ягоную пазыцыю сказілі праз мантаж. Цяпер на свабодзе. Удзельнічае ў кампаніі салідарнасьці з арыштаванымі.
Аляксандар Лукашэнка
ЦВК абвясьціла прэзыдэнтам. З пераабраньнем павіншавалі кіраўнікі Індыі, Казахстану, Вэнэсуэлы, Грузіі, Ірану, Таджыкістану, Туркмэністану, Азэрбайджану.
Аляксандар Міхалевіч
Затрыманы дома ў ноч пасьля выбараў. Знаходзіцца ў КДБ. Пагражае да 15 гадоў турмы за арганізацыю масавых беспарадкаў.
Уладзімер Някляеў
Моцна зьбіты па дарозе на Плошчу. Скрадзены са шпіталя. Знаходзіцца ў КДБ. Пагражае да 15 гадоў турмы за арганізацыю масавых беспарадкаў.
Яраслаў Раманчук
Зьнік у ноч выбараў. Раніцай агучыў заяву з асуджэньнем трох кандыдатаў за падзеі на Плошчы. Сустракаўся з Лукашэнкам. Цяпер на свабодзе.
Віталь Рымашэўскі
Зьбіты на Плошчы і затрыманы ў шпіталі. Знаходзіцца ў КДБ. Пагражае да 15 гадоў турмы за арганізацыю масавых беспарадкаў.
Андрэй Саньнікаў
Зьбіты і затрыманы на Плошчы. Ён і жонка Ірына Халіп знаходзяцца ў КДБ. Ім пагражае да 15 гадоў турмы за арганізацыю масавых беспарадкаў.
Мікола Статкевіч
Зьбіты і затрыманы на Плошчы. Знаходзіцца ў КДБ. Пагражае да 15 гадоў турмы за арганізацыю масавых беспарадкаў. Ёсьць зьвесткі, што трымае галадоўку.
Віктар Цярэшчанка
Пасьля выбараў выступаў у ЦВК з асуджэньнем дзеяньняў іншых кандыдатаў на Плошчы. Быў дапытаны ў КДБ. Цяпер на свабодзе.
Хтосьці страціў "твар", аднак захаваў свабоду, хтосьці страціў свабоду, але захаваў "твар", а хтосьці хутка за гэта паплоціцца...І свабодай, і "тварам"!