І зноў яно)

Dec 19, 2010 06:14

Каханьне прыйдзе незаўважна,
Калі б яго ты не чакаў,
Затаньчыць сэрца ў рытме страшным 
Й з пачуцьцяў выліць акіян.

Каханьне прыйдзе выпадкова,
І ты, знянацку ім засьпеты,
У момант станеш нейкім новым 
І цалкам аддадзішся ветру.

Каханьне прыйдзе і прымусіць
Цябе запальваць ў небе зоры,
І ўжо так лёгка не адпусьціць
Ні пры якіх пустых умовах.

Каханьне прыйдзе…

творчасьць, 2010, верш, каханьне

Previous post Next post
Up