Dec 18, 2010 01:33
Сёньня схадзілі на першы беларускі "хорар" - "Масакра" Андрэя Кудзіненкі ў "Пабеду". Уражаньні супрацьлеглыя, і хочацца пачаць з прыемнага. Упершыню ў кінатэатры я пачуў з блакітнага экрана беларускую мову, чыстую мову, не нейкую трасянку ці дыялектызмы, а НАШУ МОВУ. Спадабалася таксама супрацьпастаўленьне маскалёў і беларусаў, "тутэйшых". Праўда, чыста для мяне быў больш прыемным іншы фінал - перамога чыста беларускага над расейскім, аўтэнтычнага над прынесеным, традыцыі над паказальна новым. Хочацца думаць, што Кудзіненка метафарычна паказаў змаганьне беларусаў з расейскім нашэсьцем, гэтакі беларускі мядзьведзь супраць расейскага генерала ды студэнта-невуча. Хаця сам сюжэт для мяне (і не толькі для мяне) нічога "хорарскага" не меў. Кроў-кетчуп ды грохат з рыкам мядзьведзя - вось і ўвесь бульба-хорар. А беларуская мова суправаджалася расейскімі субтытрамі, што я раней таксама не бачыў). Каханьне паказана дрэнна, хаця ёсьць даволі цікавыя інтымныя сцэны, акторы згулялі, шчыра кажучы, херова, асабліва гэты студэнт-прафесар, а вось Мілер мне спадабаўся. Аднак факт застаецца фактам, у нас з'яўляецца сапраўды беларускае кіно. Магілеў таксама не адразу будаваўся. Буду чакаць працяга. Жыве!
кіно,
Беларусь,
Масакра,
хорар