Мая ўсьмешка!

May 10, 2008 23:45



Я буду сьмяяцца апошнім,

Калі дагарыць сонца

І зацьмянеюць зоркі,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Калі белае стане чорным,

Салодкае стане горкім,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Цяжкім ахрыплым голасам

З юнацкім пякучым сарказмам,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Над нашым чысьцейшым розумам,

Над памяркоўнасьцю нашай,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Над тымі,хто зараз сьмяецца

Над драмаю нашай і слабасьцю,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Са мной застанецца надзея,

Я буду сьмяяцца радасьцю,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Чакаючы новых веснаў,

Шукаючы вартасны шлях,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Пакуль будзе стукаць сэрца

І будзе трымацца дах,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Калі пераможа вера

І нехта ўспомніць нас,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Калі стане іншай прастора

І пойдзе назад час,

Я буду сьмяяцца апошнім,

Я быў, застаюся, буду

Тутэйшым хлапцом беларускім,

Голасам краю любага,

Які не загіне ніколі…

Мы вернем сваю волю

І я буду сьмяяцца апошнім…

21-22 лютага Менск

усьмешка

Previous post Next post
Up