Бука

Nov 17, 2010 01:19

 Калісьці слова "бука" з'явілася ў маім жыцьці. І з таго часу яно заўсёды асацыюецца з гэтым чалавечкам. Праўда, калі раней я акрамя як ад Анічонка і не чуў яго (і не казаў), то зараз выявілася, што навакольле павальна выкарыстоўвае гэтае слова. Аднак я імкнуся яго не ўжываць, бо бука - гэта атрыбут Анічонкі. Гэта як нумар вядомага хакеіста выводзіцца з ужываньня назаўсёды, так і я выводжу са свайго ўжываньня гэтае слова. Ніхто акрамя гаспадарыні яго болей не пачуе сьвядома. 
Здаецца, першы раз несьвядома я выкарыстаў гэтае слова ў самым дзяцінстве, чытаючы Віні-Пуха...Але гэта было несьвядома. На жаль, зараз "бука"  мною амаль не ўжываецца. Але гэта жыцьцё.

Анічонак, словы, жыцьцё, бука

Previous post Next post
Up