Інтэрнатаўскія прыколы

Nov 16, 2010 20:00

 Незвычайнае ажыўленьне сёньня царыць у інтэрнаце №3. 16 лістапада пасля амаль 2 месяцаў бязьдзейнасьці раптам запрацаваў ліфт...Кіраўніцтва студгарадка абвесьціла здаровы вобраз жыцьця на кастрычнік і лістапад, я, напрыклад, кожны дзень мінімум два разы асільваў 11 паверхаў, а некаторыя былі вымушаны падымацца і вышэй. І вось ён працуе, аднак я па звычцы падняўся на сваіх дваіх, бо там такія чэргі, што ляснуцца можна...Можа, хоць зараз суседзі пачнуць хадзіць уніз паліць і не будуць паліць у туалеце\ваннай\пакоі?...
А мая вандроўка ў Карпаты адкладваецца як мінімум да наступнае пятніцы. Хоць бы да наступнай... 

чаканьні, ліфты, інтэрнат, прыступкі, вандроўкі

Previous post Next post
Up