Апошнія?

Nov 12, 2010 15:32

 Нешта мяне зусім не ўразілі апошнія альбомы Noize Mc i Maūzer. Асабліва ад першага чакалася чагосьці большага, хаця, напэўна, ён вышэй за нас і добра бачыць, што яму трэба зараз. Толькі гэта ўжо ня той Ваня Аляксееў, што быў раней. Такое адчуваньне, што альбом "Апошні" - толькі дзеля фінансавага фактару. Шмат песень,якія зусім не чапляць, а нават выклікаюць выклікаюць агіду.
Пра "Porna" асобная гаворка. Пэўна, гэта спроба вылезьці з прорвы, крызісу, аднак ня вельмі ўдалая. Хаця некалькі прыемных трэкаў маецца - "Усьміхайся", "Балянсу белага" і "Я люблю боль". Будзем спадзявацца, што гэта не апошняя спроба. І што ногі Янкі будуць цэлыя...
 

пачуцьці, музыка

Previous post Next post
Up