...Валюцыя

Nov 08, 2010 22:42

Вось дзе парадокс! Чым больш "цывілізаванымі" мы становімся з развіцьцём тэхналогій і тэхнік, тым меней адчуваем сябе ўпэўненымі, незалежнымі і абароненымі, хаця тыя ж тэхнікі і тэхналогіі менавіта для гэтага і ствараюцца. Замест таго, каб палегчыць існаваньне, яны ўскладняюць прастору нашага жыцьця. Усе гэтыя далькажыкі, кампутары/лэптопы/нэтбукі, аўтамабілі і г.д. прынеслі павелічэньне нярвозаў, сьмярцей і прывялі да зьмены маралі. Кампутар не дазваляе адарвацца ад сябе, замяняючы жывыя зносіны віртуальнымі, надрукаваныя кнігі электроннымі, жывыя гульні на вулках і дома таксама віртуальнымі. Пры ўсіх плюсах такая сітуацыя проста не павінна заставацца без увагі. І я шчыра зайдрошчу сваім продкам, якія ня ведалі такіх праблем кшталту, якога колеру набыць сабе новы далькажык, чаму зламалася мышка альбо чаму так доўга Яна адказвае мне ў кантакце.
Як казаў яшчэ Сакрат, чым меней ведаеш, лепей спіш. Чым болей магчымасьцяў, тым складаней рабіць выбар. А хутка гэтых магчымасьцяў стане бясконцае мноства. І мы пачнем есьці віртуальна... 

парадоксы, думкі, цяжкасьці, жыцьцё

Previous post Next post
Up