Oct 29, 2010 12:30
Зусім не разумею я сучаснае моды.Хаця, пэўна, з гістарычнага пункту гледжаньня, тут няма нічога дзіўнага. У эпоху афтэ-постмадэрма ўсё меней становіцца адрозьненьняў паміж гендэрамі, усё наўкол зьмешваецца, страчваючы нават магчымасьць унікальнасьці і нетыпічнасьці. Мабыць, зараз здавацца нетыпічным ужо тыпічна:).
Усё гэта я разумею, аднак не магу прыняць, што хлапцы носяць нейкія "під..скія" незразумелыя штаны, дзе частка, якая паміж ног, звісае ажно да кален, і ганарацца гэтым. У гэтым плане ўсё выглядае яшчэ больш хімерычным, чым штанцы рэпераў. Іншая справа - хлапцы ў шляпках...Мабыць, гэта зараз модна. Але калісь модным лічылася бегаць з набедранай павязкай .
Толькі вось сваю моду я ствараю сам.
дзівосы,
мода,
грамадзтва