Oct 17, 2010 00:46
Ці ёсьць у нашым жыцьці месца казцы?І адпавядае хоць у чымсьці нашае жыцьцё і існаваньне класічнаму разуменьню казцы альбо феномен апошняй як раз створаны ў процівагу феномену "жыцьця"? Так, менавіта антытэза жыцьцё-казка, а не антытэза жыцьцё-сьмерць. Я шчыра веру, што ў нашым (маім) жыцьці ёсьць забраніраванае месца для казкі. Толькі ня трэба шмат патрабаваць:)
Мая любімая казка з дзяцінства, канешне, "Незнайка". Вялікі дзякуй Мікалаю Носаву за тое, што ён стварыў гэтага героя. "Незнайку на Луне" я перачытаў невядома колькі разоў і паглядзеў таксама. Памятаю, як за адзін дзень прачытаў 300 старонак. Мне тады было 11. Безумоўна, казка метафарычная, аднак я тады над гэтым не асабліва задумваўся.Яшчэ мне падабаецца Жуль Верн, аднак ён пісаў хутчэй не казкі.І "Цім Талер, або праданы смех".
А ці ёсьць у Вас любімая казка? І ці верыце Вы ў казкі?
казкі,
жыцьцё,
Незнайка