Oct 15, 2010 15:31
Вось я і адолеў першы сезон "Аднойчы ў Каліфорніі" (О.С.) Раян едзе дадому з Тэрэзай, Марыса застаецца адна, Сэт "пляваць на ўсё хацеў" і едзе за Раянам услед, пакідаючы Самэр таксама адну...
А ўвогуле складваецца цікавая сітуацыя:сядзець на адным месцы ў інтэрнаце сумна і самотна, аднак асаблівага жаданьня ісьці кудысьці таксама няма. Хіба што за віном:)Цьфу-цьфу, аднак з раніцы, што пачалася 2 гадзіны таму:), кашаль ужо не такі страшны, які быў ноччу і ўчора.
Пра іншую сітуацыю я пакуль не задумваюся. Бо як паказвае жыцьцёвы вопыт, я заўсёды ўсё прадумваю наперад, аднак потым усё роўна аказваюся непадрыхтаваным да выніка. Дык на што занадта і дарма думаць?)Хай усё будзе як будзе, minha querida!)
Стомлены
адносіны,
час,
думкі,
стомленасьць,
О.С